Гісторыя беларускай літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага дзясяцігоддзя

Спецыяльнасць 

1-02 03-03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Дзяржаўны кампанент. Модуль «Гісторыя беларускай літаратуры-3»
Семестр вывучэння  6 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  120 акадэмічных гадзін (72 аўдыторныя гадзіны, 48 гадзін самастойная работа)
Форма прамежкавай атэстацыі 6 семестр – экзамен

Фарміруемыя кампетэнцыі

 

Базавыя прафесійныя кампетэнцыі: характарызаваць гісторыю развіцця беларускай літарутуры 20-50-х гг. XX ст. у аспекце родавай і відавай прыналежнасці мастацкіх твораў, асаблівасцей іх паэтычнай і стылістычнай арганізацыі.
Вынікі навучання  Ведаць: праблематыку, ідэйны змест твораў 20-50-х гг. XX ст., асаблівасці кампазіцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі; герояў твораў, рысы характару, месца ў сістэме вобразаў; важныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Умець: вызначаць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу; каменціраваць тэксты твораў, характарызуючы іх з культуралагічнага, гісторыка-бытавога, літаратуразнаўчага аспектаў. Валодаць: адпаведным паняційным і тэрміналагічным апаратам; навыкамі розных спосабаў аналізу літаратурнага твора.

Прэрэквізіты

 

Модулі "Гісторыя беларускай літаратуры-1,2", "Уводзіны ў дысцыпліны спецыяльнасці", "Сусветны літаратурны працэс"
 Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны   Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя дарогі пісьменнікаў. Вобраз Беларусі-змагаркі і Беларусі-паланянкі ў паэзіі (Я. Колас, П. Броўка, А. Куляшоў, П. Панчанка і інш.). Паказ гераізму і патрыятызму савецкага чалавека ў прозе (К. Чорны, М. Лынькоў, І. Шамякін і інш.). Літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1946—1956). Творчасць П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі.