Гісторыя беларускага і замежнага мовазнаўства

Спецыяльнасць 

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай схеме адукацыйнай праграмы 

Кампанент установы вышэйшай адукацыі. Модуль «Гісторыя і тэорыя мовы»
Семестр вывучэння  3 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  100 акадэмічных гадзін (46 аўдыторных гадзін, 54 гадзін самастойная праца)
Форма прамежкавай атэстацыі  3 семестр – экзамен
Фарміруемыя кампетэнцыі СК-3. Выкарыстоўваць паняццевы і тэрміналагічны апарат лінгвістыкі, улічваючы ўнутраную будову моўнай сістэмы, ажыццяўляць класіфікацыю і аналіз лінгвістычных адзінак пры апісанні моўнага матэрыялу. СК-16. Характарызаваць этапы станаўлення і развіцця айчыннага і замежнага мовазнаўства.
Вынікі навучання  Ведаць: этапы развіцця беларускага і замежнага мовазнаўства. Умець: сістэмна аналізаваць лінгвістычныя факты; працаваць з навуковай, метадычнай і даведачнай літаратурай. Валодаць: сістэмай тэарэтычных ведаў па гісторыі развіцця замежнай і нацыянальнай лінгвістыкі; навыкамі гістарычнага аналізу моўных фактаў.
Прэрэквізіты Вучэбныя модулі “Сучасная беларуская літаратурная мова–1”, “Асновы мовазнаўства”.
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны  Гісторыя сусветнага мовазнаўства. Гістарычныя перадумовы мовазнаўства як навукі. Мовазнаўства ў эпоху Сярэднявечча і Адраджэння. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства. Узнікненне агульнага мовазнаўства. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве. Структуралізм у мовазнаўстве. Сучасная лінгвістыка. Сучасная інтэрлінгвістыка. Перыядызацыя гiсторыi беларускага мовазнаўства. Развiццё граматычнай думкi ва ўсходнiх славян. Вывучэнне беларускай мовы ў XIX ст. Даследаванне фанетыкi i граматыкi беларускай мовы ў першай палове і ў другой палове ХХ ст. Лексiкалагічныя даследаванні сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Вывучэнне гiсторыi беларускай мовы. Беларускае мовазнаўства на пачатку XXI ст.