Антычная літаратура і літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння

 

Спецыяльнасць 

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

Месца дысцыпліны ў структурнай

схеме адукацыйнай праграмы 

Кампанент установы вышэйшай адукацыі
Семестр вывучэння  3 семестр
Працаёмкасць у заліковых адзінках  3 заліковыя адзінкі
Колькасць акадэмічных гадзін  100 акадэмічных гадзін (52 аўдыторныя гадзіны, 48 гадзіны самастойная праца)
Форма прамежкавай атэстацыі  3 семестр – залік
Фарміруемыя кампетэнцыі  СК-5. Характарызаваць асаблівасці развіцця нацыянальных літаратур на розных гістарычных этапах, улічваючы заканамернасці літаратурнага працэсу замежных краін як цэласнай з’явы.
Вынікі навучання  Ведаць: тыпалагічныя асаблівасці, заканамернасці развіцця літаратуры Антычнасці, Сярэднявечча, Адраджэння; жыццёвы і творчы лёс пісьменнікаў; тэксты замежных пісьменнікаў, якія прапануюцца для абавязковага прачытання; факты і спецыфіку функцыянавання сусветнай літаратурнай класікі ў беларускай культуры. Умець: выяўляць агульнае і асаблівае ў развіцці сусветнага літаратурнага працэсу ў яго суадносінах з нацыянальным; вызначаць тыпалагічныя асаблівасці, характэрныя для таго ці іншага літаратурнага кірунку, метаду, стылю; аналізаваць твор у кантэксце сваёй эпохі, напрамку, творчасці пісьменніка; характарызаваць спадчыну пісьменніка, яго сюжэты і вобразы праз іх успрыманне, інтэрпрэтацыю ў творчасці прадстаўнікоў іншай эпохі і нацыі. Валодаць: адпаведным паняційным і тэрміналагічным апаратам; навыкамі розных спосабаў аналізу літаратурнага твора.
Прэрэквізіты  Вучэбныя дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХVІ стст.», «Уводзіны ў літаратуразнаўства»
Кароткі змест вучэбнай дысцыпліны  Старажытныя літаратуры Азіі. Антычная літаратура: эпас, лірыка, драма, проза. Літаратура Сярэднявечча: народна-эпічная літаратура, Сталае Сярэднявечча. Літаратура Адраджэння; тытаны Адраджэння; нацыянальныя асаблівасці Адраджэння ў краінах Еўропы. Літаратура краін Усходу: Сярэднявечча і Адраджэнне