2 лютага 2023 года выкладчыкамі кафедры філалогіі сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі для студэнтаў першага курса спецыяльнасці 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) быў арганізаваны і праведзены семінар-практыкум «Нацыянальны адукацыйны партал як сучасны адукацыйны рэсурс: змест, асаблівасці выкарыстання пры арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай мовы і літаратуры». Звесткі пра нацыянальны адукацыйны партал (аdu.by), адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (eior.by), рэсурсы бібліятэкі ўніверсітэта і выкананыя студэнтамі практычныя заданні будуць садзейнічаць фарміраванню трывалых уменняў і навыкаў у будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па мэтавым выкарыстанні адукацыйных парталаў.
https://ph.barsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=119:seminar&catid=3:news&Itemid=8#sigProIdc3781a219e