ПА ВОПЫТ — У ШКОЛУ

30 сакавіка 2022 г. у межах рэалізацыі плана супрацоўніцтва кафедры філалогіі і філіяла кафедры ў ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы» студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці 1-02 03 03  Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) наведалі практычныя заняткі «Асаблівасці ацэньвання вынікаў вучэбнай дзейнасці па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» (на прыкладзе тэкставага дыктанта)», арганізаваныя і  праведзеныя  Т.А. Піваварчык. У час заняткаў студэнты спрабавалі выявіць арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі ў вучнёўскіх работах і ацаніць іх.

Студэнты атрымалі карысныя метадычныя парады па ацэньванні пісьмовых вучнёўскіх работ, што будзе спрыяць фарміраванню прафесійнай кампетэнтнасці будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.