Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163)48-73-98 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

СОТРУДНИЧЕСТВО ВЫСШЕЙ И СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ — В ДЕЙСТВИИ!

В рамках областного семинара «Панарама эфектыўнага вопыту ў адукацыi Берасцейшыны», проведенного в ГУО «Гимнмазия № 1 г. Барановичи»,  тренеры Людмила Николаевна Тутина и Наталья Владимировна Ермалович провели бинарный практикум «Технология РКМЧП как эффективный инструмент формирования ключевых компетенций выпускников учебных заведений» (на примере деятельности филиала кафедры филологии факультета славянских и германских языков УО «БарГУ»).

В ходе мероприятия участники практикума были познакомлены с приёмами технологии РКМЧП: «Аукцион», «Застывшая фотография», «РАФТ». Реализация этих приёмов способствует формированию умений убедить собеседника в важности определённой ключевой компетенции современного учителя, содействует проявлению организаторских и творческих способностей. Приём «РАФТ» создал условия для более полного погружения участников в предметное содержание текста, для анализа возможных действий в заданных обстоятельствах, помог проявить креативность, способность к импровизации.

В конце практикума была организована рефлексивная деятельность участников, которые «нарядили предновогоднее дерево» плодами своего творчества, ответив на вопросы анкеты.

Такие бинарные занятия, являющиеся новым этапом в развитии деятельности филиала кафедры, создают определенные условия для приобретения опыта преподавания учебного предмета с использованием элементов инновационной технологии, способствуют формированию профессионально-педагогической компетентности учителей.


 
Першыя крокі ў прафесію

У межах рэалізацыі плана работы філіяла кафедры філалогіі па практыкаарыентаванай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў на базе ДУА «Гімназія №1 г. Баранавічы» 13 і 14 лістапада 2019 года студэнты групы БЗМ-31 факультэта славянскіх і германскіх моў правялі пробныя ўрокі па беларускай мове і літаратуры. Папярэднія кансультацыі былі праведзены з настаўнікамі гімназіі Дзяцук Крысцінай Мікалаеўнай і Курылёнак Анастасіяй Мікалаеўнай.

На прыкладзе вывучэння ў 6 класе калядных і масленічных песень студэнты адпрацоўвалі ўменні прымяняць атрыманыя веды пры рашэнні педагагічных задач, выкарыстоўваць разнастайныя метады і прыёмы навучання ў працэсе аналізу мастацкіх твораў.

Правядзенне заняткаў на базе філіяла кафедры філалогіі дазваляе рэалізаваць адну з асноўных мэт падрыхтоўкі будучага настаўніка беларускай мовы і літаратуры – фарміраваць практыкаарыентаваную кампетэнтнасць спецыяліста.

 

 
Падарожжа па родным краі: веды і ўражанні

26 кастрычніка 2019 г. кафедрай філалогіі пры падтрымцы універсітэцкага прафсаюзнага камітэта студэнтаў была арганізавана і праведзена экскурсія ў музей К. Чорнага ў Цімкавічах і Музей слуцкіх паясоў. Паездка займала шмат часу, але сумаваць не даводзілася, бо нам пашанцавала з экскурсаводам, які на працягу ўсяго падарожжа расказваў цікавыя гісторыі пра мясціны, якія мы праязджалі, прыводзіў розныя факты пра гістарычных асоб і падзеі мінулага.

Першым прыпынкам былі Цімкавічы. Экскурсія пачалася з тэатралізацыі жыццёвага эпізоду: маці Міколы Раманоўскага (сапраўднае імя Кузьмы Чорнага) пазычыла ў суседзяў кавалак сала, выпраўляючы сына на вучобу ў Нясвіж. У цімкавіцкім музеі 5 залаў. Адзін з іх знаёміць з дзяцінствам і юнацтвам пісьменніка. Тут адноўлены інтэр'ер сялянскай хаты і сельскай школы - з лаўкамі, грыфельнай дошкай. Другая зала прысвечана  творчасці Кузьмы Чорнага ў 1920-1930-я гады. Тут можна ўбачыць стол, за якім працаваў літаратар. Яшчэ адна экспазіцыя прысвечана ваеннаму перыяду яго жыцця.

«Кузьма Чорны прасіўся на фронт, але здароўе было не тое, таму змагаўся з ворагам сваім вострым пяром. У ваенныя гады ён, ужо цяжка хворы, шмат працаваў і напісаў каля паўсотні артыкулаў і фельетонаў, тры раманы, падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў “Вялікае сэрца”, — пералічвала дырэктар музея. — Калі ён перанёс інсульт, то стаў страчваць зрок, але ўсё роўна не мог ляжаць без справы, ведаючы, што ідзе вайна. Таму браў аркуш паперы, клаў трафарэт і, намацваючы пальцамі літары, працягваў пісаць. Так ён стварыў раман “Пошукі будучыні”».

У музеі можна пачуць голас Кузьмы Чорнага, запісаны на магнітную стужку, убачыць фотаздымкі з сямейнага альбома Раманоўскіх, малюнкі пісьменніка, копіі рукапісаў і першых выданняў яго твораў. Цікавы экспанат — зборнік апавяданняў «Вераснёвыя ночы» з двума аўтографамі.

Мы ўбачылі абрус, вытканы маці Кузьмы Чорнага, яго паліто, самавар, карту Беларусі. Яна адметная тым, што была надрукавана да 1939 года, калі побач з Цімкавічамі праходзіла мяжа з Польшчай. Калі ў пачатку вайны фашысты бамбілі Мінск і пісьменнік пакідаў кватэру, ён у апошні момант сарваў гэтую карту са сцяны і забраў з сабой. Прыемнай нечаканасцю ў часе экскурсіі была фотасесія «Міс Восень».

У Слуцку нам пашанцавала быць сведкам падзеі, вельмі значнай для беларускай літаратуры і культуры. Былы дырэктар гімназіі М. І. Хілько перадаў у музей лісты Кузьмы Чорнага, напісаныя пісьменнікам да сястры за два месяцы да сваёй смерці ў 1944 годзе. Мікалай Іванавіч расказаў, што стараўся лішні раз не кратаць гэтыя лісты, інакш за 75 гадоў яны маглі б быць страчанымі.

У Музеі слуцкіх паясоў мы даведаліся, што пояс — гэта элемент мужчынскага адзення ў Вялікім Княстве Літоўскім, які быў прыкметай шляхетнага паходжання і высокага дабрабыту ўладальніка. Вядомы верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» расказвае пра прыгонных дзяўчат, якія ткалі паясы на ўзор персідскіх. Аднак, як заўважыла экскурсавод музея, насамрэч права ткаць паясы мелі толькі майстры-мужчыны. Іх праца добра аплочвалася. А за такую вольнасць, як «цвяток радзімы васілька» замест персідскага ўзору, майстру давялося б ткаць пояс нанова, і пры гэтым не атрымаць платы. Можна лічыць версію паэтавымыслам. Але сёння на эксклюзіўным ткацкім станку працуюць менавіта дзяўчаты! І таму варта пагадзіцца з думкай А. І.Белай, якая назвала верш «Слуцкія ткачыхі» мастацкім прадбачаннем таго, што адбываецца ў XXI стагоддзі. Сёння беларускія мастакі стварылі непаўторныя ўзоры, а майстрыхі асвоілі адмысловую тэхналогію. Так узноўлена традыцыя сусветнай вядомасці слуцкіх паясоў, закладзеная яшчэ ў часы княжання Радзівілаў.

 

 

 

Подробнее...
 
Х Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскі свет: духоўныя традыцыі і славеснасць»

З 23 па 25 мая 2019 года Ж.В.Косціна, старшы выкладчык кафедры філалогіі, і А.М. Фянчук, дацэнт кафедры філалогіі, прынялі ўдзел у Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянскі свет: духоўныя традыцыі і славеснасць», якая праводзілася ў Тамбоўскім дзяржаўным універсітэце імя Г.Р. Дзяржавіна. Дадзенае мерапрыемства было прысвечана 1150-годдзю прастаўлення святога раўнаапостальнага Кірыла, 210-годдзю М.В. Гогаля, 135-годдзю Я.І.Замяціна.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі гуманітарных навук розных славянскіх краін: Пржыхода Марэк, доктар філасофскіх навук, супрацоўнік інстытута ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Карлава ўніверсітэта (Прага, Чэхія), Шайтанаў Ігар Алегавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны рэдактар часопіса «Вопросы литературы» (Расія), Галубкоў Міхаіл Міхайлавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі навейшай рускай літаратурыі сучаснага літаратурнага працэса Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава (Расія), Палякова Ларыса Васільеўна, доктар філалагічных навук, прафесар Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р.Дзяржавіна (Расія), Дзімітраў Людміл, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай літаратуры Сафійскага ўніверсітэта імя святога Клімента Охрыдскага (Сафія, Балгарыя), Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна, доктар філалагічных навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Беларусь), Мірчэвска-Бошэва Біляна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славістыкі Універсітэта святых Кірылы і Мяфодзія (Паўночная Македонія, Скоп’е), Чарвінская Вольга Вячаславаўна, доктар філалагічных навук, прафесар Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Федзьковіча (Чарнаўцы, Украіна).

Атрыманы вопыт удзелу ў канферэнцыі будзе выкарыстаны ў адукацыйным працэсе БарДУ, пры правядзенні даследаванняў у межах навуковай тэмы кафедры філалогіі.

 

 
Чарговыя Узвышаўскія чытанні ў Мінску

24 мая ў Мінску, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, прайшлі ХІХ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі – крытыка, празаіка, філосафа. На канферэнцыі з дакладам «Выгнанне як форма жыцця ў філасофскім асэнсаванні А. Бабарэкі» выступіла прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта А. І. Белая.

У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя-філолагі, гісторыкі, архівісты. Падчас чытанняў адбылася экскурсія па выставе, на якой былі прадстаўлены дакументы і фотаздымкі з сямейнага архіва А. Бабарэкі, некаторыя яго асабістыя рэчы, фрагменты рукапісаў, перыёдыка і літаратурна-мастацкія выданні 1920—1930-х гадоў.

 

 
« ПерваяПредыдущая123456СледующаяПоследняя »

Страница 2 из 6

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?