Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163) 68 01 59 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

Міжнародны кангрэс славістаў

З 20 па 27 жніўня на Філалагічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта (Сербія) працаваў XVI Міжнародны кангрэс славістаў, у якім удзельнічалі каля 1000 вучоных з 43 краін свету, члены Сербскай Акадэміі навук, прадстаўнікі ўрада і розных міністэрстваў Рэспублікі Сербія, члены дыпламатычных місій. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў член Міжнароднага камітэта славістаў акадэмік Аляксандр Лукашанец.


Міжнародны кангрэс славістаў-філолагаў адбываецца рэгулярна з 1929 года. 22 жніўня дэлегатаў XVI кангрэса вітаў у сваёй рэзідэнцыі Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, а пасля ўрачыстай цырымоніі закрыцця ўдзельнікі Кангрэса былі прыняты ў мэрыі Бялграда.

У рамках гэтага маштабнага навуковага форуму прайшлі плянарныя пасяджэнні, вялася актыўная, насычаная праца па наступных тэматычных напрамках: «Мова», «Літаратура, культура, фальклор», «Пытанні славістыкі», «Спецыяльныя тэмы з’езда». Адбываліся пасяджэнні камісій, акрэдытаваных пры МКС, круглыя сталы, прэзентацыі праектаў і публікацый, былі арганізаваны выставы. Працавалі 115 секцый, 32 тэматычныя блокі, прадстаўлена 25 прэзентацый.

У складзе беларускай дэлегацыі былі двое вучоных з Брэстчыны. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла прафесар кафедры філалогіі Алена Белая.

Адпаведна плану работы секцыі «Славянскія літаратуры і культуры ў супастаўляльнай, міжлітаратурнай і інтэркультуральнай перспектыве» яна выступіла з дакладам «Эстэтыка-філасофскія дамінанты класічнага тыпу доктара і іх трансфармацыі ў славянскіх літаратурах ХХ стагоддзя», а таксама прыняла ўдзел у разнастайных мерапрыемствах праграмы кангрэса. На выставе славістычных публікацый усіх краін-удзельніц кангрэса была прадстаўлена і манаграфія А. Белай «Абрысы роднага: нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе «эпохі рубяжа». Наступны, XVII Міжнародны кангрэс славістаў павінен адбыцца ў 2023 годзе ў Парыжы.

 
Разам з «Маладосцю»

22 мая 2018 г. у сувязі з 65-годдзем часопіса «Маладосць» у зале новых паступленняў бібліятэкі БарДУ адбылася творчая сустрэча выкладчыкаў кафедры філалогіі, студэнтаў, супрацоўнікаў бібліятэкі, настаўнікаў, вучняў школ з рэдакцыяй і аўтарамі перыядычнага выдання.

Галоўны рэдактар часопіса Святлана Дзмітрыеўна Воцінава пазнаёміла прысутных з цікавымі старонкамі гісторыі выдання, распавядала пра жыццё яго знакамітых рэдактараў і аўтараў, чые творы змяшчаюцца на старонках «Маладосці».

Сваімі назіраннямі пра сучасны літаратурны працэс, успамінамі пра калег па пяру, працу ў часопісе «Маладосць» падзяліўся Уладзімір Пятровіч Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, празаік, крытык, публіцыст, кінасцэнарыст. Цікавасць выклікала прэзентацыя яго мастацкай кнігі «…І няма шляху чужога», куды ўвайшлі сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Эмацыянальна чытала свае вершы, успамінала студэнцкія гады А. Ючкавіч, чые творы друкуюцца ў часопісе «Маладосць».

Сустрэча выклікала цікавасць з боку студэнтаў, будучых настаўнікаў, якія змаглі асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, атрымаць юбілейны нумар «Маладосці» з аўтографамі яго аўтараў.

 
Республиканская олимпиада по русскому языку для иностранных студентов

Назаров Алексей, студент I курса группы ИЯ-11 факультета славянских и германских языков учреждения образования «Барановичский государственный университет», успешно выступил на Республиканской олимпиаде по русскому языку для иностранных студентов и получил грамоту в номинации «За точность в выражении мыслей».

Поздравляем Алексея и желаем успехов на избранном пути!

 
Диалог культур состоялся!

Ежегодно профессорско-преподавательский состав кафедры филологии Барановичского государственного университета организует проведение олимпиады по русскому языку среди иностранных студентов в форме образовательного проекта, направленного  на развитие мультикультурной компетенции студентов университета во внеаудиторной деятельности в рамках учебной дисциплины «Русский язык как иностранный».

27 апреля в БарГУ состоялся заключительный этап Олимпиады по русскому языку для иностранных студентов, который в этом году проходил под названием «Диалог культур». Организаторами мероприятия стали И.А. Голуб, А.Н. Гоцко, Л.В. Прокофьева, Ю.В. Шарец, И.С. Чуносова.

В ходе мероприятия белорусские студенты и иностранные студенты из Камеруна, Китая, Сирии, Туркменистана и Турции рассказали о символике национальной одежды, выступили с дефиле в национальных костюмах, приняли участие в интерактивном блиц-опросе. Искренний отклик зрителей получили выступления участников конкурса творческих работ «Расскажи мне о твоей стране. Мне очень хочется о ней услышать», которые презентовали сочинения о Родине.

Спонтанные высказывания финалистов Олимпиады оценивало жюри конкурса, в лице председателя: Н.Н. Кругляковой, декана факультета славянских и германских языков; членов жюри — О.Н. Фенчука, кандидата филологических наук, старшего преподавателя кафедры филологии; Н.В. Ермалович, старшего преподавателя.

По результатам выступления награждены студенты:

  1. Бабаев Сулейман, ИЯ-11 — диплом I степени.
  2. Ёлдашова Хатиджа, ПХ-11 — диплом II степени.
  3. Батыров Баймырат, ИСТ-11 — диплом III степени.

Грамотами за участие отмечены финалисты олимпиады: Абдулаев Амаль, М-31; Алаиди Маджит (факультет довузовской подготовки); Ножончанг Леонель, ИСТ-11; Нургелдиев Мухаммед, ПХ-11; Сабурова Нилуфар, ИЯ-21; Союнов Бегенч, ИЯ-21; Юсупов Азамат, ИЯ-12.

Ярким и колоритным моментом мероприятия стали народные белорусские, туркменские, китайские игры, в которых активно участвовали все присутствующие. Традиционная рубрика образовательного проекта «О русском — интересно» в этот раз приняла форму лингвистической игры с живым языковым материалом, русскими фразеологизмами и скороговорками.

Следует отметить, что значимость образовательного проекта «Диалог культур» (авторы И.А. Голуб, И.С Чуносова) отмечена в Открытом региональном конкурсе инновационных педагогических идей «Воспитание без наступания» в номинации «Лучшая идея реализации воспитательного потенциала в рамках учебной дисциплины».

Кафедра филологии выражает искреннюю благодарность преподавателю китайского языка Нин Дзюньдзе, всем студентам и слушателям подготовительного отделения факультета довузовской подготовки, принявшим участие в реализации образовательного проекта «Диалог культур».

 
Навукова-даследчая работа

Навуковая дзейнасць кафедры арганізавана па навукова-даследчай тэме «Актуалізацыя эстэтыка-аксіялагічнага зместу філалагічнай адукацыі з улікам прынцыпаў лінгвістыкі, культуралогіі і дыдактыкі» (2020–2021 гг.).

Навукова-метадычны патэнцыял кафедры накіраваны на рэалізацыю вышэйакрэсленага напрамку прафесійнай і даследчай дзейнасці, дазваляе ажыццяўляць філалагічную падрыхтоўку студэнтаў у культураадпаведным адукацыйным асяроддзі. Яго нацыянальны і міжкультурны кантэксты натуральна прадвызначаны самім профілем навучання студэнтаў-філолагаў — будучых настаўнікаў беларускай / рускай мовы і літаратуры.

Вынікі:

1. Па праблеме мастацкай персаналогіі А.І. Белай абаронена дысертацыя і атрымана вучоная ступень доктара філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.01 — беларуская літаратура. Тэма даследавання — «Беларуская проза першай трэці ХХ ст.: станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў».

2. Удзел у навукова-даследчым праекце:

пададзена заяўка на выкананне праекта ДПНД «Геокультурный подход в изучении творчества писателей Беларуси». Навуковы кіраўнік — дацэнт кафедры філалогіі, кандыдат філалагічных навук А.М. Фянчук.

3. Арганізацыя семінараў:

«Формирование ключевых компетенций будущих учителей средствами использования технологии РКМЧП» (17.01.2020)

«Кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю навучэнцаў пра праблемах філалогіі» (на базе ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (22.02.2020)

«Выкарыстанне элементаў інавацыйных тэхналогій пры арганізацыі ўрокаў беларускай мовы ў пачатковых класах» (17.02.2020)

«Компетентностный подход в подготовке будущего специалиста-филолога»
(19.01.2021 г.)

 

4. Публікацыі па навуковай тэме кафедры:

Пучинская, Т.М. Межпредметная связь белорусской и русской литератур при проведении школьной научной-исследовательской работы / Т.М. Пучинская // Вестник Шадринского государственного педагогического университета. — 2020. — № 1 (45). — С. 71—75.

Костина, Ж.В. Классики русской литературы в филологической мысли Беларуси XIX века / Ж.В. Костина // Вестник ШГПУ. Научный журнал. — Серия. Педагогические науки. Психологические науки. Филологические науки. История и археология. —2020. — №1(45) — С. 119 —212.

Косціна, Ж. В. Эстэтычны ідэал Вінцэся Каратынскага ў кантэксце сентыменталізму / Ж. В. Косціна // Веснік БарДУ. Штоквартальны навукова-практычны часопіс. — Серыя. Педагагічныя навукі. Псіхалагічныя навукі. Філалалагічныя навукі (Літаратуразнаўства).— Вып. 8. — 2020. — С. 157—162.

Чуносова, И. С. Педагогическая диагностика дискурсивной компетенции в области владения мотивационным потенциалом выразительной педагогической речи / Г. И. Николаенко, И. С. Чуносова // Веснік адукацыі. — № 4. — 2020. — С. 5—13.

 

5. Падрыхтоўка вучэбна-метадычных выданняў:

Ермалович, Н.В. Электронный учебно-методический комплекс по учебной дисциплине «Русский язык (разделы «Лексикология» «Фразеология») для студентов специальности 1-01-02 01 Начальное образование. — Барановичи, 2020. — Рег. свидетельство № 2162023174 от 16.07.2020.

Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вуч.-метад. комплекс для студэнтаў устаноў выш. адукацыі выш. адукацыі / І. А. Голуб і [інш.] ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіц. дзярж ун-т. — Баранавічы : БарДУ, 2020. — 220 с.

Фенчук, О.Н. Электронный учебно-метдический комплекс по учебной дисциплине «Детская литература» для студентов специальности 1-01-01 01 Дошкольное образование. — Барановичи, 2020. — Рег. свидетельство № 2142023505 от 25.09.2020.

 

6. Арганізацыя НДРС:

удзел у Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў «Наука – практике» по направлению «7 Филологические науки»:

Кавальчук Я.У. «Літаратурная рэпрэзентацыя сіроцтва ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў» (дыплом II ступені).

Кавальчук Я. У. Аўтабіяграфізм у аповесці Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы начніцы» / Я.У. Кавальчук // Актуальные проблемы филологии : сб. науч. статей ; редколл. : Е. Л. Хазанова (гл. ред.). — Вып. 13. — С. 62–66.

 
« ПерваяПредыдущая123456СледующаяПоследняя »

Страница 6 из 6

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?