Кантакты

Адрас: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, аўд. 404/1

Заг. кафедры: Пучынская Таццяна Міхайлаўна

Cлужб. тэл.: (8163)48-73-98 (заг. кафедры)

E-mail: kaf.philogy@barsu.by

Рэжым работы: 8.30–17.30, абед 13.00–14.00

Семинар по методике преподавания русского языка как иностранного

Преподаватели кафедры филологии Л.В. Прокофьева и Ю.В. Шарец приняли участие в IV Республиканском научно-практическом семинаре «Новые технологии в преподавании РКИ: теоретические и практические аспекты», который состоялся 19 октября 2018 года на факультете международных отношений Белорусского государственного университета. Семинар был посвящен актуальным вопросам методики преподавания русского языка как иностранного. Открывал семинар С. И. Лебединский, председатель Белорусского общественного объединения преподавателей русского языка как иностранного. На пленарном заседании выступили Л.В. Рычкова из Гродненского государственного университета им. Я. Купалы, С.С. Хоронеко из Военной академии Республики Беларусь и Т.Н. Мельникова из Белорусского государственного медицинского университета.

Цель посещения семинара преподавателями кафедры филологии – обмен опытом в преподавании русского языка иностранным учащимся, а также участие в обсуждении вопросов, касающихся унификации учебных программ, учебников, сертификации уровней владения русским языком как иностранным. Л.В. Прокофьева выступила с докладом на тему «Внеаудиторная работа как мотивирующий фактор при изучении РКИ»; Ю. В. Шарец – «Когнитивный диссонанс в процессе изучения РКИ».

 

 
Малая радзіма -- жыццёвы старт

 

У гэтыя кастрычніцкія дні прафесар кафедры філалогіі Алена Белая наведала  Жыліцкую сярэднюю школу,  якая знаходзіцца ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і якую Алена Іванаўна ў свой час скончыла. Жылічы, малая радзіма  Алены Іванаўны, слаўная тым, што тут нарадзіўся адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры пісьменнік Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі, 1868—1922). Яго бацька працаваў упраўляючым у маёнтку пана Булгака. Зараз гэты маёнтак актыўна рэстаўруецца і прымае гасцей з розных рэгіёнаў Беларусі і  замежжа як помнік архітэктуры ХІХ ст.

Алена Іванаўна сустрэлася з вучнямі 9-11-х класаў,  правяла гутарку аб гісторыка-культурнай значнасці малой радзімы, дзе кожны чалавек  бярэ старт у вялікае жыццё, а таксама расказала і правяла прэзентацыю матэрыялаў пра Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, які варты выбару кожнага мэтанакіраванага выпускніка.   На завяршэнне сустрэчы Алена Белая і Аляксей Белы прачыталі вучням свае вершы, прысвечаныя малой радзіме, і падарылі ім паэтычныя зборнікі.

 

 

 

 
Экскурсія ў Музей-сядзібу ў в. Завоссе і Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку

22 верасня 2018 года студэнты груп БЗМ-11 і БЗМ-21 пры падтрымцы універсітэцкага прафсаюзнага камітэта студэнтаў наведалі Музей-сядзібу ў в. Завоссе — вядомае ў Беларусі і далёка за яе межамі месца. Тут нарадзіўся і быў шчаслівы адзін з найвялікшых паэтаў свету Адам Міцкевіч. Яго слава і справа і сёння з’яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Музей уяўляе сабой шляхецкі двор другой паловы ХVІІІ стагоддзя. Пераходзячы з пакоя ў пакой, наведвальнікі музея могуць уявіць, як жылі і гаспадарылі Міцкевічы, пераканацца ў тым, што найважнейшымі каштоўнасцямі для іх былі сям’я, праца, зямля.

Супрацоўнікі музея прыкладаюць шмат намаганняў для напаўнення дома арыгінальнымі рэчамі і прадметамі мінулай эпохі, таму кожны наведвальнік можа адчуць атмасферу даўніх часоў, за кароткі візіт перажыць вялікія ўражанні былой праўдзівай гісторыі.

Студэнты наведалі і Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку.

 

 
Міжнародны кангрэс славістаў

З 20 па 27 жніўня на Філалагічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта (Сербія) працаваў XVI Міжнародны кангрэс славістаў, у якім удзельнічалі каля 1000 вучоных з 43 краін свету, члены Сербскай Акадэміі навук, прадстаўнікі ўрада і розных міністэрстваў Рэспублікі Сербія, члены дыпламатычных місій. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў член Міжнароднага камітэта славістаў акадэмік Аляксандр Лукашанец.


Міжнародны кангрэс славістаў-філолагаў адбываецца рэгулярна з 1929 года. 22 жніўня дэлегатаў XVI кангрэса вітаў у сваёй рэзідэнцыі Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, а пасля ўрачыстай цырымоніі закрыцця ўдзельнікі Кангрэса былі прыняты ў мэрыі Бялграда.

У рамках гэтага маштабнага навуковага форуму прайшлі плянарныя пасяджэнні, вялася актыўная, насычаная праца па наступных тэматычных напрамках: «Мова», «Літаратура, культура, фальклор», «Пытанні славістыкі», «Спецыяльныя тэмы з’езда». Адбываліся пасяджэнні камісій, акрэдытаваных пры МКС, круглыя сталы, прэзентацыі праектаў і публікацый, былі арганізаваны выставы. Працавалі 115 секцый, 32 тэматычныя блокі, прадстаўлена 25 прэзентацый.

У складзе беларускай дэлегацыі былі двое вучоных з Брэстчыны. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляла прафесар кафедры філалогіі Алена Белая.

Адпаведна плану работы секцыі «Славянскія літаратуры і культуры ў супастаўляльнай, міжлітаратурнай і інтэркультуральнай перспектыве» яна выступіла з дакладам «Эстэтыка-філасофскія дамінанты класічнага тыпу доктара і іх трансфармацыі ў славянскіх літаратурах ХХ стагоддзя», а таксама прыняла ўдзел у разнастайных мерапрыемствах праграмы кангрэса. На выставе славістычных публікацый усіх краін-удзельніц кангрэса была прадстаўлена і манаграфія А. Белай «Абрысы роднага: нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе «эпохі рубяжа». Наступны, XVII Міжнародны кангрэс славістаў павінен адбыцца ў 2023 годзе ў Парыжы.

 
Разам з «Маладосцю»

22 мая 2018 г. у сувязі з 65-годдзем часопіса «Маладосць» у зале новых паступленняў бібліятэкі БарДУ адбылася творчая сустрэча выкладчыкаў кафедры філалогіі, студэнтаў, супрацоўнікаў бібліятэкі, настаўнікаў, вучняў школ з рэдакцыяй і аўтарамі перыядычнага выдання.

Галоўны рэдактар часопіса Святлана Дзмітрыеўна Воцінава пазнаёміла прысутных з цікавымі старонкамі гісторыі выдання, распавядала пра жыццё яго знакамітых рэдактараў і аўтараў, чые творы змяшчаюцца на старонках «Маладосці».

Сваімі назіраннямі пра сучасны літаратурны працэс, успамінамі пра калег па пяру, працу ў часопісе «Маладосць» падзяліўся Уладзімір Пятровіч Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, празаік, крытык, публіцыст, кінасцэнарыст. Цікавасць выклікала прэзентацыя яго мастацкай кнігі «…І няма шляху чужога», куды ўвайшлі сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Эмацыянальна чытала свае вершы, успамінала студэнцкія гады А. Ючкавіч, чые творы друкуюцца ў часопісе «Маладосць».

Сустрэча выклікала цікавасць з боку студэнтаў, будучых настаўнікаў, якія змаглі асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, атрымаць юбілейны нумар «Маладосці» з аўтографамі яго аўтараў.

 
« ПерваяПредыдущая123456СледующаяПоследняя »

Страница 5 из 6

Галасаванне

Якія формы кіруемай самастойнай работы для студэнтаў лепш прымяняць на занятках выкладчыкам кафедры?